У Львове створаць музейны комплекс таталітарных рэжымаў

Мемарыяльны музейны комплекс таталітарных рэжымаў пад адкрытым небам "Тэрыторыя тэрору" створаць у Львове. Такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады, паведамляе УНІАН.
Музейны комплекс будзе размешчаны на тэрыторыі ранейшай перасыльнай турмы.  

Як адзначаюць аўтары праекта, ён ствараецца з мэтай ушанавання памяці соцень тысяч людзей, "якія былі знішчаныя ў часы таталітарных рэжымаў, мільёнаў рэпрэсаваных, прадстаўнікоў украінскага, польскага, габрэйскага і іншых народаў".

Мяркуецца, што, сярод іншага, музей будзе спрыяць выхаванню маладога пакалення.