У Ляхавічах ушанавалі памяць кінарэжысёра Міхаіла Пташука

На вуліцы імя Міхаіла Пташука ў Ляхавічах у яго гонар усталяваная мемарыяльная шыльда. А на яго малой радзіме ў вёсцы Федзюкі ў памяць пра кінарэжысёра ўсталяваны крыж. Мерапрыемствы былі прымеркаваныя да 8-годдзя з дня смерці творцы. У іх узялі ўдзел жонка, дачка, унук Міхаіла Пташука, а таксама вядомыя дзеячы беларускага і расійскага кінематографу.

Нагадаем, што Пташук зняў такія кінастужкі, як "Чорны замак Альшанскі", "Знак бяды", "У жніўні 44-га" ды інш.