У лякарнях Сімферопаля знаходзяцца беларусы, якія трапілі ў аварыю (фота)
Пяцёра грамадзян Беларусі патрапілі ў аварыю ў Сімферопальскім раёне Крыма. Як паведамляе РИА "Новости", раніцай на аўтадарозе Сімферопаль — Феадосія — Керч кіроўца "Жыгулёў" абганяў грузавік і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам, у якім знаходзіліся 20 чалавек (10 грамадзян Расіі, па 5 чалавек — грамадзяне Беларусі і Ўкраіны, у тым ліку дзеці), якія ехалі на адпачынак у Судак. Ад удара аўтобус перавярнуўся, але пасля стаў на колы.
Кіроўца легкавіка загінуў на месцы, яго пасажыр памёр у бальніцы. Яшчэ двое пасажыраў "Жыгулёў" і людзі, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Пацярпелыя цяпер знаходзяцца ў бальніцах Сімферопаля. Вось што паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Міністэрства надзвычайных сітуацыяй у Крыме:
“Зараз мы можам сказаць, што сярод 5 грамадзян Беларусі 1 асоба знаходзіцца на амбулаторным лячэнні. Гэта дзяўчына 22 гадоў, жыхарка Віцебска.”
Іншыя ж беларусы, якія патрапілі ў аварыю — гэта маладая пара з Магілёва, а таксама маці і дачка з Віцебска — знаходзяцца ў бальніцах Сімферопаля са шматлікімі пераломамі ды траўмамі. Па словах лекараў, іх жыццю нічога не пагражае.
Фота — naviny.by