У Магілёўскай вобласці паболела злачынцаў-рэцыдывістаў

У Магілёўскай вобласці стала болей злачынцаў-рэцыдывістаў, паведамляе БелаПАН. Паводле звестак абласной пракуратуры, за першыя дзевяць месяцаў бягучага года ў рэгіёне 3 958 злачынстваў здзейснілі тыя, хто ўжо мае судзімасць. Гэта на 16% болей, чым летась.  Амаль паўтары тысячы такіх злачынстваў здзейснілі людзі ў стане алкагольнага ап’янення. Болей за 2 400 чалавек нідзе не працавалі і не вучыліся. Таму ў пракуратуры лічаць, што трэба надаваць болей увагі сацыяльнай адаптацыі такіх грамадзянаў, своечасова ставіць іх на прафілактычны ўлік і належным чынам сачыць за іх паводзінамі.

Між тым узровень такой прафілактычнай працы пакуль не адпавядае аператыўнай сітуацыі, лічаць у Магілёўскай абласной пракуратуры. Апроч таго, частка забраніраваных працоўных месцаў для толькі што вызваленых грамадзянаў застаецца незапатрабаванай цераз фармалізм.