У Магілёўскую лякарню паступіў мужчына з градуснікам у жываце

Мужчыну з градуснікам у жываце прывезлі ў Магілёўскую абласную лякарню. Медпрацаўнікам ён распавёў, што хацеў скончыць жыццё самагубствам і для гэтага праглынуў градуснік. Але пасля спалохаўся і выклікаў "хуткую дапамогу". Як паведамляе прэс-служба Ўпраўлення ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкама, мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Падчас агляду ён нечакана сышоў з медустановы. Міліцыя праводзіць праверку па гэтым здарэнні.