У Магілёве адбыўся пажар на новабудоўлі (фота, відэа)
Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны.
У Магілёве адбыўся пажар на вуліцы Златавустаўскага. Пра гэта паведамілі карыстальнікі сацсетак. Паведамляецца, што загарэлася новабудоўля. Для барацьбы з пажарам прыбылі некалькі ратавальніцкіх машынаў.
Па словах будаўнікоў, на новабудоўлі загарэўся ўцяпляльнік. Хутчэй за ўсё, праз зварачныя працы. Ратавальнікі эвакуявалі 46 чалавек з верхніх паверхаў.
Прычына пажару высвятляецца.









Фота з сацсетак і Еўрарадыё