У Магілёве будзе беларускамоўны клас. У класе — адна вучаніца
Беларускамоўны клас адчыняюць на базе першай магілёўскай школы. Адзінай вучаніцай у класе будзе Ялінка Салаўёва. Акрамя сям’і Салаўёвых ахвотнікаў атрымліваць веды па-беларуску ў малакамплектным класе не знайшлося, паведамляе Радыё Свабода. Сёння Ялінка Салаўёва з бацькамі а дзевятай гадзіне раніцы прыйдзе на першую сваю ўрачыстую школьную лінейку. Дырэктар школы кажа, што праблем з камунікацыяй у дзяўчыны не будзе, так як побач у класе будуць вучыцца такія ж, як і Ялінка першакласнікі. У „прадлёнку“ яны будуць хадзіць разам. Цяжкасць будзе хіба ў тым, што адна настаўніца. Калі яна, да прыкладу, захварэе, то складана будзе знайсьці ёй беларускамоўнага спецыяліста на замену.
Ялінка Салаўёва наведвала адзіную беларускамоўную групу ў садку № 81 Магілёва. Разам зь ёй туды хадзілі яшчэ чацьвёра дзетак. Адкрыцця групы дамагліся бацькі.
Ялінка Салаўёва наведвала адзіную беларускамоўную групу ў садку № 81 Магілёва. Разам зь ёй туды хадзілі яшчэ чацьвёра дзетак. Адкрыцця групы дамагліся бацькі.