У Магілёве хуліган збіў 57-гадовую кандуктарку

Мужчына адмовіўся спачатку плаціць за праезд і нецэнзурна лаяўся. Пасля ён падбег да кандуктаркі і некалькі разоў ударыў яе па галаве, ды ўцёк праз адчыненыя дзверы. Аднак хулігана хутка затрымала міліцыя.



Як паведамляе прэс-служба Магілёўскай абласной міліцыі, 25-гадовы зламыснік раней ужо трапляў за краты. Супраць яго распачатая крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства".