У Магілёве на даху шматпавярховіка стаяў падлетак (фота)
Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны ў пятніцу, 10 студзеня.
Хтосьці з мясцовых жыхароў выклікаў выратавальнікаў. Прыехалі і работнікі псіхалагічнай службы. На зямлі быў устаноўлены "куб жыцця" — на выпадак, калі хлопец скочыць уніз.
Як паведамляе прэс-служба МНС, выратавальнік Сяргей Боцман здолеў устанавіць кантакт з падлеткам. Падчас гутаркі ён падышоў да яго, абхапіў і вывеў з парапета на дах дома. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай учынку хлопца з'яўляецца канфлікт у школе.


Фота — mchs.gov.by