У Магілёве пабудуюць “Аквапарк”, але інвестараў пакуль няма

У Магілёве пабудуюць культурна-аздараўленчы комплекс “Аквапарк”. Гарадскія ўлады зараз шукаюць інвестараў для ўдзелу ў рэалізацыі праекта.

“Аквапарк” плануецца пабудаваць у раёне пасёлка Буйнічы. Мяркуецца, што яго плошча складзе 11800 м. кв. Кошт праекта — 8500 тысяч еўра.

Узвесці “Аквапарк” запланавана за паўтары гады. У новым будынку будуць працаваць розныя атракцыёны, басейны, адкрыты ледовы каток, тэніс, більярд, фітнэс-цэнтр, аздараўленчы комплекс, рэстаран, кафэ, бар.

Ганна Палякова, Еўрарадыё, Магілёў