У Магілёве пацыент збіў лекара і скокнуў у акно
Здарэнне адбылося ў Магілёўскай абласной бальніцы.
56-гадовы пацыент, жыхар Быхава, металічным прадметам нанёс цяжкі ўдар па галаве 39-гадоваму дзяжурнаму лекару. Вядома, што ў мужчыны быў інфаркт міякарда, раптоўна ў яго ўзнікла вострае псіхалагічнае захворванне. Лекар у цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі, яму зрабілі аперацыю.
Як інфармуе БелаПАН, зламыснік пасля нападу на лекара забег на трэці паверх, разбіў акно і скокнуў уніз. У выніку падзення ён атрымаў шматлікія траўмы і таксама патрапіў у рэанімацыю. Распачатая крымінальная справа.
Нагадаем, у лютым у Магілёўскай абласной псіхіятрычнай лякарні пацыент 7 разоў страляў з пнеўматычнага пісталета ў лекара, але не патрапіў.
Фота — ria.ru