У Магілёве падлетак падпаліў у краме чыпсы, пачаўся пажар (фота)

У Магілёве ў другой палове дня 25 траўня ў краме "Еўраопт" па вуліцы Каралёва ўзнік пажар. Спрацавала сігналізацыя, і людзі хутка выйшлі з задымленага будынка, пацярпелых няма.

Як інфармуе прэс-служба МНС, на адным са стэлажоў загарэліся пакеты з чыпсамі. Узгаранне ліквідавалі самі работнікі крамы з дапамогай вогнетушыцеля. Страты нязначныя — агонь пашкодзіў тры пачкі з чыпсамі.

БелаПАН дадае, што пажар учынілі трое падлеткаў. Адзін з іх падпаліў чыпсы, а іншыя назіралі за гэтым. Іх паставілі на ўлік. Бацькам хлопцам давядзецца кампенсаваць страты, нанесеныя краме.

Фота: МНС