У Магілёве праходзіць устаноўчы з'езд Партыі свабоды і прагрэса
Устаноўчы з'езд Партыі свабоды і прагрэсу праходзіць у суботу ў Магілёве. Яго ўдзельнікі плануюць выбраць кіраўніцтва партыі, прыняць яе статут і праграму дзейнасці.
БелаПАН нагадвае, што з'езд мусіў прайсці ў Мінску, але там аргкамітэту знайсці памяшканне не ўдалося. Па дарозе ў Магілёў супрацоўнікі ДАІ двойчы спынялі аўтобус з дэлегатамі з'езда, у выніку чаго ён пачаўся са спазненнем.
Лідэрам аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэса з'яўляецца былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Навасяд.
Гэта будзе ўжо чацвёртая спроба рэгістрацыі ў Мінюсце гэтай партыі.