У Магілёве прэтэндэнта ў дэпутаты высяляюць з інтэрната

Суддзя Святлана Стэльмахава пастанавіла выселіць сацыял-дэмакрата з пакою, які ён займае ў інтэрнаце па вуліцы Касманаўтаў, 45, ды падсяліць яго ў пакой да двух іншых грамадзян у інтэрнат па вуліцы Залуцкага, 3.



Залозны лічыць гэта палітычным пераследам, бо паўтары гады назад за ўдзел у складзе ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў ад сваёй партыі ён быў звольнены з працы. Былы працадаўца Мікалая Залознага Павел Шышоў (начальнік магілёўскіх інтэрнатаў “Магілёўаблсельбуда”) вырашыў таксама пазбавіць актывіста і пакою ў інтэрнаце.
 

Тым часам сацыял-дэмакрат зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу і ўжо назбіраў неабходныя для вылучэння ў кандыдаты ў дэпутаты подпісы. Сваім выбаршчыкам Залозны будзе распавядаць пра карупцыю ў мясцовай уладзе і палітычны пераслед актывістаў апазіцыі.


 

Фота — ria.ru