У Магілёве рабочым прапанавалі жыць паміж могілкамі і гаражамі

Кастрычніцкі райвыканкам Магілёва адабраў у супрацоўнікаў прадпрыемства “Тэхнапрыбор” зямлю пад будаўніцтва дома, якую тыя атрымалі напрыканцы мінулага года ад гарвыканкама.
Гарвыканкам выдаў “Тэхнапрыбору” зямлю на будаўніцтва 80-цікватэрнага дома ў раёне праспекта Дзімітрава з развітай інфраструктурай. Калі супрацоўнікі прадпрыемства арганізавалі кааператыў і падрыхтавалі ўсе дакументы, Кастрычніцкі райвыканкам прапанаваў іншы варыянт: зямлю на будаванне ўжо 60-кватэрнага дома на ўскраіне горада, дзе інфраструктуры няма. У выпадку адмовы райвыканкам пагражае ўвогуле не даць зямлі.

Адзін з удзельнікаў кааператыва распавёў Еўрарадыё пра новы ўчастак: “З аднаго боку гаражны масіў, з іншага — могілкі. Там давядзецца гуляць нашым дзецям. Кажуць: у выпадку адмовы ўвогуле не пабудуецеся”.

Хто атрымаў папярэдні кавалак зямлі, невядома.