У Магілёве шматдзетная маці абвясціла галадоўку
Наталля Шкадун, уладальніца ордэна Маці, 11 гадоў бясплённа дамагалася для сваёй сям’і паляпшэння жыллёвых умоваў. Таму ўвечары 9 снежня яна распачала галадоўку. 7 снежня яна даслала на Усебеларускі сход ліст, у якім паінфармавала яго дэлегатаў пра сваю сітуацыю. Водгукаў са сходу Наталля Шкадун не атрымала, аднак ведае, што аблвыканкаму ўжо давялі пра яе намеры. 10 снежня магіляўчанка мае намер наведаць Адміністрацыю прэзідэнта і паведаміць пра сваю сітуацыю.
Наталля Шкадун дамагаецца не столькі новага для сваёй сям’і жытла, колькі зручнага і камфортнага, адзначае Радыё "Свабода". Сем гадоў яна адстаяла ў чарзе на будаўніцтва кватэры на льготных умовах. Аднак яе чаканні не спраўдзіліся.
Галадоўшчыца працуе лекарам першай катэгорыі, ёй 51 год. Яна заслужаны донар. У жанчыны пяцёра дзяцей, чатыры з іх непаўналетнія. Сям’я абыходзіцца без адраснай сацыяльнай дапамогі. У трохпакаёвай кватэры на 63 квадратных метрах жывуць дзевяць чалавек.