У Магілёве стартаваў адкрыты Кубак Беларусі па плаванні
У Магілёве стартаваў адкрыты Кубак Беларусі па плаванні, прысвечаны памяці заслужанага трэнера БССР Барыса Сівіцкага.
У спаборніцтвах бяруць удзел каманды з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Расіі, Малдовы і Ўзбекістана. Сярод 227 плыўцоў — 12 майстроў міжнароднага класа і 105 майстроў спорту.
Трохдзённая праграма Кубка ўключае плаванне на спіне, вольным стылем, брасам, батэрфляем, комплекснае плаванне на розныя дыстанцыі, а таксама эстафеты 4 па 50 метраў вольным стылем і камбінаванае плаванне.
“Інтэрфакс”