У Магілёве ў 35-градусную спёку ў кватэрах ўключылі батарэі

У доме нумар 16 па вуліцы Маўчанскага ў Магілёве ў 35-градусную спякоту ўключылі ацяпленне. Батарэі грэлі некалькі гадзінаў, а ў кватэрах стала вельмі горача. Пра гэта Еўрарадыё распавяла жыхарка дома. Мы набралі выпадковую кватэру, каб праверыць інфармацыю. Жыхарка: "Ведаеце, дні тры таму на кухні ў мяне былі гарачыя батарэі. Але яны хутка ўсё выправілі".

Энергетыкі ЖЭУ-14, якое абслугоўвае дом, кажуць, што такога быць не магло. Маўляў, перад выпрабаваннямі трубаў ва ўсіх дамах цяпло перакрылі.

Энэргетык: "Усе дамы адглушаныя, таму што ў нас з дня на дзень пачнуцца выпрабаванні цеплавых сетак. Калі не ўсталяваныя заглушкі, проста разарве ў дамах батарэі. Зараз усе дамы адглушаныя цалкам "пад нуль", і ацяпленне ўключыць немагчыма".

Жыхары здзіўляюцца: можа, перад пачаткам выпрабаванняў проста не перакрылі адзіны дом?