У Магілёве вучань 7-га класа скраў аўтобус

14-гадовы вучань 7-га класа адной з магілёўскіх школ скраў аўтобус МАЗ-256, які кіроўца ненадоўга пакінуў каля прахадной аўтапарка.
Школьнік здолеў праехаць на аўтобусе ўсяго некалькі кіламетраў, і быў затрыманы нарадам міліцыі на Віцебскім праспекце.

Як растлумачыў міліцыянтам падлетак, ён узяў аўтобус пакатацца, а навучыў яго кіраванню бацька, які працуе ў аўтапарку. У адносінах да школьніка распачата крымінальная справа.

“Інтэрфакс”