У Магілёве з аўтобуса выпала 8-гадовая дзяўчынка

У Магілёве 8-гадовая дзяўчынка выпала з аўтобуса. Здарэнне адбылося ўвечары 30 красавіка на прыпынку грамадскага транспарту каля гандлёвага цэнтра "Гіпа".

Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", калі аўтобус 1-га маршрута ад'язджаў ад прыпынку, аднымі з дзвярэй заціснула дзяўчынку. Аўтобус праехаў некалькі метраў і спыніўся, дзверы адчыніліся і дзяўчынка выпала на асфальт, атрымала траўмы.

Інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава кажа, што пакуль не вядома, як здарылася, што дзіця было заціснута дзвярыма. Каб высветліць, ці вінаваты кіроўца, ДАІ шукае відавочцаў здарэння.