У Магілёве з будынка статыстычнага ўпраўлення эвакуявалі 75 чалавек

Прычынай эвакуацыі з будынка галоўнага статыстычнага ўпраўлення па Магілёўскай вобласці стаў пакінуты побач са смеццевым бакам чорны пакет. На месца прыехалі сапёры. У выніку, у пакеце знайшлі металічныя запчасткі для аўтамабіля, якія ніякай пагрозы не ўяўлялі, паведамляе БЕЛТА.



Фота — mchs.gov.by