У Магілёве за 10 дзён выпала 120% месячнай нормы ападкаў
За два дні ў Магілёве прайшлі два ўраганы, якія паралізавалі рух грамадскага транспарту на некалькі гадзінаў. Узровень вады на дарогах даходзіў да 40 см. А за першыя 10 дзён чэрвеня выпала 120 адсоткаў месячнай нормы. Ад разрадаў маланкі ў Магілёўскай вобласці загарэліся 7 дамоў. Град пашкодзіў 116 га палеткаў, 77 будынкаў. Былі адключаныя 236 трансфарматарных падстанцыяў, 11 вёсак, 42 фермы, 39 ЛЭП.
Напрацаваліся магілёўскія выратавальнікі: здзейснілі 37 выездаў на пажары і завалы.
Напрацаваліся магілёўскія выратавальнікі: здзейснілі 37 выездаў на пажары і завалы.