У Магілёве за махлярства асудзілі лекара бальніцы хуткай дапамогі
За махлярства і прыняццё незаконнага ўзнагароджання пакаралі ў Магілёве лекара-траўматолага гарадской бальніцы хуткай дапамогі. Выконваючы працы па правядзенні пластычных аперацый, ён паведамляў пацыентам завышаныя кошты на паслугі. Таксама лекар браў з людзей грошы за працу - следчыя пасля налічылі амаль 8 мільёнаў рублёў.
Суд асудзіў мужчыну на абмежаванне волі на тэрмін 2,5 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову, інфармуе БЕЛТА.
Суд асудзіў мужчыну на абмежаванне волі на тэрмін 2,5 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову, інфармуе БЕЛТА.