У Магілёве зніклі падлеткі — шукаюць чацвёртыя суткі

Шукаюць дзяцей па падрабязнай арыенціроўцы з апісаннем і фатаздымкамі. Яе разаслалі ва УУС усіх абласцей Беларусі, на аўта- і чыгуначныя вакзалы, у паліцыю прыгранічных рэгіёнаў Бранскай, Смаленскай абласцей Расіі, а таксама ў Маскву і Санкт-Пецярбург.

Пакуль ніякай інфармацыі аб падлетках няма, невядомыя і прычыны іх уцёкаў, паведамляе БелТА.