У Магілёве звалілася заводская труба (відэа)

Як паведамляе сайт gorad.by, труба абвалілася 29 красавіка на тэрыторыі Магілёўскага завода штучнага валакна.

Кіраўніцтва "Магілёўхімвалакно", аднак, абвяргае аварыю. Намеснік гендырэктара па капітальным будаўніцтве Станіслаў Кавалёў кажа, што труба дэмантуецца і яе частка была спушчаная на лябёдцы. Неўзабаве яна будзе разабрана цалкам. Па словах Кавалёва, неабходнасць у трубе адпала, бо лініі, якую яна абслугоўвала, больш няма.