У маладафронтаўца Хведарука выявілі варыкознае пашырэнне венаў
У нядаўна забранага ў войска маладафронтаўца Змітра Хведарука медыкі выявілі варыкознае венаў. Рашэнне пра аперацыю дактары павінны прыняць 11 лютага. Як адзначае прэс-служба "Маладога Фронту", варыкознае пашырэнне венаў — гэта хвароба, з якой служыць у войску забаронена. Тым не менш падчас гвалтоўнага прызыву лекары мінскай паліклінікі №14 за адзін дзень прызналі Змітра Хведарука здаровым і цалкам прыдатным да службы ў войску.