У Маладэчне надрукуюць фотаздымкі мясцовых самагоншчыкаў
Маладэчна стаў чарговым беларускім горадам, дзе мясцовая “раёнка” распачала публікацыю спісу прозвішчаў галоўных самагоншчыкаў. У ім налічваецца 50 чалавек. Пазначаныя нават адрасы, толькі без
нумароў кватэр, каб не зрабіць рэкламы. Гэтых людзей неаднаразова
папярэджвалі, дасылалі лісты на працу, аднавілі практыку грамадскія
судоў, але безвынікова.
Нават штрафы (максімум, што пагражае самагоншчыку — 300 тысяч рублёў) іх не палохаюць.
Тым часам у горадзе на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры ўжо больш за 2 тысячы алкаголікаў. Дзесятая частка гэтых людзей мае дыягназ “алкагольны псіхоз”.
Наступнай акцыяй маладэчанскіх уладаў можа стаць публікацыя фотаздымкаў самагоншчыкаў пад назвай “Іх павінны ведаць у твар”.
ОНТ