У Маладзечанскім раёне шматдзетная маці загінула ад удару токам

У Маладзечанскім раёне ад удару токам у сябе дома загінула 37-гадовая жанчына, настаўніца мясцовая школы. Прычынай трагедыі стаў падаўжальнік ад пралкі, паведамляе канал СТВ. Жанчына мыла ў пралцы бялізну. У падаўжальніку быў хутчэй за ўсё аголены кантакт, а жанчына адной рукой дакранулася да гэтага дрота, іншай рукой — да ванны з вадой. У яе засталіся муж і чацвёра непаўналетніх дзяцей.