У Маладзечне сёння пройдзе рэпетыцыя наступных "Дажынак"
Лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі Мінскай вобласці сёння збіраюць у Маладзечне. Як адзначылі ў Мінаблвыканкаме, гэта будзе своеасаблівая рэпетыцыя рэспубліканскага фестывалю "Дажынкі", які ў наступным годзе будзе прымаць гэты горад. Першы тэлеканал адзначае, што працаўнікі не толькі атрымаюць узнагароды, але і паўдзельнічаюць у святочных мерапрыемствах. Для гасцей запланаваны забаўляльныя праграмы, а на вуліцах горада пройдуць выставы сельгастэхнікі.