У Маладзечне ў прадпрымальніцы канфіскавалі 27 кантрабандных футраў
Праваахоўнікі высвятляюць паходжанне партыі жаночых футраў і некалькіх наручных гадзіннікаў. Тавары яны канфіскавалі ў маладзечанскай прадпрымальніцы. На тавар у яе не было дакументаў, якія пацвярджалі б яго законнасць.
Як паведамляе БелПАН, факт незаконнага гандлю выявілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і падатковыя інспектары падчас рэйду па гандлёвых кропках крамы "Басфор" у райцэнтры.
Усяго канфіскавана 27 жаночых футраў і 6 наручных гадзіннікаў агульным коштам каля 85 мільёнаў рублёў.