У Маладзечне знайшлі 18 тысяч "незаконных" бутэлек віна
На складзе маладзечанскага прадпрыемства выяўлена больш за 18 тысяч бутэлек віна, якія захоўваліся без суправаджальных дакументаў.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Да таго ж віно не было маркіраванае ва ўстаноўленым парадку беларускімі акцызнымі маркамі. Захоўвалася яно ў сутарэннях склада. Агульны кошт прадукцыі ацэньваецца прыкладна ў 173 мільёны рублёў.
На ўвесь алкаголь накладзены арышт. Узоры віна накіраваны для экспертызы. Вядзецца далейшая праверка.
Фота — touchinvest.com