У Маларыцкім раёне боепрыпас знайшлі ў жалезабетоннай апоры (фота)
На час размініравання жыхароў бліжэйшых дамоў эвакуявалі.
Боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі ў 9.30 ў панядзелак, 10 лістапада, у вёсцы Хмялеўка Маларыцкага раёна. На месца выехалі выратавальнікі. Высветлілася, што небяспечны прадмет знаходзіўся ў жалезабетоннай апоры, якая забяспечвае электрычнасцю 40 жылых дамоў вёскі.
Як інфармуе прэс-служба МНС, боепрыпас выявілі на вышыні 2 метраў. Паколькі да бліжэйшых дамоў было каля 50 метраў, мясцовых жыхароў (7 чалавек) эвакуявалі. Сапёры дасталі з апоры боепрыпасі і вывезлі яго на палігон для знішчэння.

Фота — МНС