У Малдове ідзе галасаванне на нечарговых парламенцкіх выбарах

У мінулым месяцы прэзідэнт Уладзімір Варонін распусціў новаабраны парламент. Прычына: дэпутаты не змаглі абраць новага кіраўніка дзяржавы. У камуністаў не хапіла для гэтага галасоў. Калі верыць апытанням, аналагічная сітуацыя можа скласціся і пасля цяперашніх выбараў. Сацыёлагі прарочаць камуністам ад 30% да 40% галасоў.

Акрамя камуністаў, за парламенцкія месцы змагаюцца 7 партыяў, збольшага арыентаваныя на дэмакратыю, экалогію і збліжэнне з Румыніяй.


Паводле timesonline.co.uk