У Малдове праходзіць рэферэндум аб вяртанні ўсенародных выбараў

5 верасня а 7.00 у Малдове пачалося галасаванне на канстытуцыйным рэферэндуме па пытанні вяртання да ўсенародных выбараў, паведамляе БЕЛТА. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 21.00 паводле мясцовага часу. Выбарцам прапануюць станоўча ці адмоўна адказаць на адно пытанне: “Ці падтрымліваеце вы ўнясенне зменаў у Канстытуцыю, каб прэзідэнт Малдовы абіраўся ўсенародна?” Рэферэндум прызнаюць адбытым, калі ў ім возьме ўдзел як мінімум траціна ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. Для таго, каб выбары прэзідэнта зноў сталі ўсенароднымі, трэба як мінімум палова галасоў усіх, што прыйдзе на выбарчыя ўчасткі.

Гэты плебісцыт павінен дапамагчы ў пераадоленні канстытуцыйнага і палітычнага крызісу ў Малдове, які доўжыцца ўжо болей за год. Праблемы пачаліся пасля таго, як парламент краіны не змог абраць прэзідэнта з дзвюх спробаў.