У Малдове ўводзяць пашпарты для сабак, катоў і тхароў

Неабходныя для гэтага папраўкі ў заканадаўства ўхваліў Кабінет міністраў. Як і ў грамадзян Малдовы, пашпарт у хатніх жывёл будзе сіняга колеру з дзяржаўным гербам. У дакуменце знойдзе месца фота жывёлы, інфармацыя пра яго ўладальніка, звесткі пра вакцынацыю.

Праз два гады пашпарты павінны мець усе пералічаныя хатнія жывёлы, у тым ліку і тыя, хто не падарожнічае са сваімі гаспадарамі за межы Малдовы. За адсутнасць пашпарта да ўладальнікаў хатніх жывёл будуць ужываць штрафныя санкцыі.