У Манголіі падавілі выступы апазіцыі, уведзенае надзвычайнае становішча
Надзвычайнае становішча ўведзенае на чатыры дні ў Манголіі прэзідэнтам краіны Намбарынам Энхбаярам. Спыненая трансляцыя ўсіх тэлеканалаў, апроч Нацыянальнага тэлебачання,
якое з раніцы паказвае вынікі пагромаў і расказвае пра пацярпелых.
Уначы ў сталіцу краіны Улан‑Батар былі ўведзеныя ўнутраныя войскі, затрымана каля 500 чалавек, якія бралі ўдзел у масавых беспарадках. Загінулі чатыры чалавекі, вялікая колькасць параненых. Падчас хваляванняў былі параненыя больш за сто паліцэйскіх, трыццаць з іх знаходзіцца ў бальніцы.
Нагадаем, што хваляванні ў мангольскай сталіцы пачаліся пасля заявы найбуйнейшай апазіцыйнай сілы - Дэмакратычнай партыі - пра фальсіфікацыю вынікаў парламенцкіх выбараў, што прайшлі ў мінулую нядзелю.
На іх, паводле афіцыйных вынікаў, перамагла кіраўнічая Мангольская народна-рэвалюцыйная партыя, забраўшы мінімум 44 мандаты з 76. Дэмакратычная партыя атрымала 26 мандатаў. Апазіцыя з такімі вынікамі выбараў не пагадзілася, паведамляе "Наша ніва".