У Манілах у сметніку аэрапорта знайшлі немаўля

Супрацоўнікі аэрапорта філіпінскай сталіцы ў смеццевым баку, выгружаным з самалёта, знайшлі немаўля, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Дзіця было ўсё ў крыві і абгорнута сурвэткамі. Яго неадкладна перадалі ўрачам. Зараз хлопчык адчувае сябе добра, за ім назіраюць сацыяльныя службы. Дзіця прывёз у Манілу авіялайнер з Бахрэйна. Паліцыя спрабуе знайсці нядбайную маці.