У Маскве адбудзецца сустрэча Сяргея Сідорскага з Уладзімірам Пуціным

Сёння ў Маскве адбудзецца сустрэча прэм'ера Сяргея Сідорскага з прэм'ерам Расіі Ўладзіміра Пуціна. Як паведамляе БЕЛТА, яны мусяць абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Не выключана, што Сідорскі ўздыме тэму атрымання Беларуссю апошняга траншу расійскага крэдыту ў памеры 500 млн долараў.