У Маскве адкрыецца школа з выкладаннем на беларускай мове — першая ў Расіі

У 2011 годзе ў Маскве плануецца адкрыць першую ў Расіі школу з выкладаннем на беларускай і рускай мове. З гэтый ініцыятывай выступіла кіраўніцтва Паўднёва-ўсходняй акругі расійскай сталіцы. Па словах старшыні нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" Валерыя Казакова, для таго, каб вызначыць колькасці навучэнцаў будучай школы, у чатырох акругах Масквы з верасня 2010 года мяркуецца ўвесці факультатывы па вывучэнні беларускай мовы і гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў. Пакуль што не вызначана і тое, якія прадметы будуць выкладацца на рускай мове, а якія — на беларускай, піша інфармацыйнае агенцтва БелаПАН.