У Маскве асудзілі ўраджэнца Беларусі, які ўдарыў суддзю
Маскоўскі гарадскі суд асудзіў ураджэнца Беларусі Ігара Іваненку на 2 гадам папраўчых работ з утрыманнем 10% заробку ў прыбытак дзяржавы. Нагодай стала тое, што Іваненка ўдарыў суддзю. Як паведамляе "Клерк.ру", у 2009 годзе Іваненка пачаў суд з былой жонкай за жытло. У студзені 2010 году ён дайшоў да Маскоўскага гарадскога суда. Той пацвердзіў, што мужчына страціў права на карыстанне жытлом.
Не пагадзіўшыся з рашэннем, Іваненка ў прысутнасці іншых суддзяў, судовага сакратара і пракурора стукнуў старшыню суда па твары рулонам з 35 аркушаў дакументаў.
Не пагадзіўшыся з рашэннем, Іваненка ў прысутнасці іншых суддзяў, судовага сакратара і пракурора стукнуў старшыню суда па твары рулонам з 35 аркушаў дакументаў.