У Маскве будуць судзіць беларусаў-ахвяраў правакацыі наркапаліцыі
4 чэрвеня ў Цвярскім раённым судзе Масквы адбудзецца першае судовае паседжанне па справе беларускіх грамадзян Сяргея Лагуна і Аляксея Чачурына.
У сакавіку іх затрымалі супрацоўнікі маскоўскага ўпраўлення Федэральнай службы па кантролю за абаротам наркотыкаў. Падставай для гэтага стала так званая кантрольная закупка.
Супрацоўнікі наркапаліцыі ад імя гаспадара маскоўскай аптэкі праз інтэрнэт звязаліся з беларусамі і прапанавалі ім прывезці з Беларусі лекі ад кашлю. Грошы яны паабяцалі аддаць на маскоўскім вакзале. Талебкі ад кашлю «Тусал», якія выпускаюцца ў Польшчы, у Беларусі знаходзяцца ў вольным продажы.
У Расіі ж рэчыва дэкстраметарфан гідрабрамід, якое ўваходзіць у склад таблетак, прызнанае псіхатропным. Беларусам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Аднак іх лёсам пачалі турбавацца праваахоўныя органы нашай краіны. У справе спрабуюць разабрацца Генпракуратура і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Новая газета