У Маскве памерла народная артыстка Нона Мардзюкова
Народная артыстка СССР Нона Мардзюкова памерла ў нядзелю на 83-м годзе жыцця. З сакавіка яна знаходзілася ў маскоўскай бальніцы пасля абвастрэння хваробы. Лекары не здолелі выратаваць ёй жыццё.
Нона Мардзюкова была адной з самых папулярных артыстак савецкіх часоў. Яе зрабілі знакамітай ролі ў такіх фільмах як "Маладая гвардыя", "Радня", "Брыльянтавая рука". Агулам яна знялася ў больш як 60 фільмах.
"Наша ніва" нагадвае, што рэдакцыйнай радай англійскай энцыклапедыі "Хто ёсць хто" Мардзюкова была ўключаная ў дзясятку самых выдатных актрыс ХХ стагоддзя.