У Маскве памёр кінарэжысёр Уладзімір Мотыль, ураджэнец Лепеля

У Маскве на 83-м годзе жыцця сканаў кінарэжысёр Уладзімір Мотыль, аўтар аднаго з сімвалаў савецкага кінематографу - фільма "Белае сонца пустыні", паведамляе "Інтэрфакс". Уладзімір Мотыль нарадзіўся ў габрэйскай сям'і ў беларускім горадзе Лепелі ў 1927 годзе. Бацька яго быў рэпрэсаваны. Дзед і бабуля па матчынай лініі таксама былі рэпрэсаваныя, а потым загінулі ў гета ў Беларусі.

Мотыль зняў не толькі "Белае сонца пустыні", якое прынесла яму славу і ўсенародную любоў. Яму таксама належаць такія фільмы, як ваенная камедыя "Жэня, Жэнечка і "кацюша", гістарычны фільм "Зорка чароўнага шчасця" аб лёсе дзекабрыстаў.

Мотыль працаваў да самога апошняга часу - да свайго 80-летняга юбілею ён скончыў працу над фільмам "Барвовы колер снегападу", які выйшаў у 2009 годзе.