У Маскве прэм’ер Сідорскі расказаў, як Беларусь страціла 200 млн долараў

Страты беларускай дзяржавы ад зніжэння экспарту нафтрапрадуктаў склалі 200 мільёнаў долараў.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, які зараз знаходзіцца ў Маскве. Ён прымае ўдзел у паседжанні Савета міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, паведамляе Газета.ру.

Нагадаем, у пачатку 2007 года Расія знізіла экспарт нафтапрадуктаў у Беларусь. Першыя пяць месяцаў беларуская нафта на экспарт не ішла.

Беларускі ўрад запатрабаваў ад канцэрна «Белнафтахім» аднавіць пастаўкі яшчэ ў траўні. Аднак пакуль не вырашаныя праблемы з доступам у трубаправодную сістэму.