У Маскве разам са сваёй фурай жыўцом згарэў беларус-кіроўца (фота)
45-гадовы беларус Васіль Панамароў трагічна загінуў у расійскай сталіцы. Ён не здолеў вылезці з кабіны фуры, якая раптоўна загарэлася.
Беларус прывёз у Маскву партыю мяса. Чакаючы сваёй чаргі на разгрузку, ён прыпаркаваў машыну. Уначы вырашыў сагрэцца і ў кабіне ўключыў абагравальнік. У тую ж секунду адбыўся выбух. Полымя імгненна ахапіла ўвесь грузавік. Выбуховай хваляй заклініла дзверы і Панамароў не змог выратавацца. Не дапамаглі яму і калегі, якія спрабавалі патушыць пажар сваімі сіламі.

Фота — life.ru