У Маскве разглядаюць дакумент пра калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ
Кіраўнікі МЗС і міністры абароны Арганізацыі дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ) ухвалілі ў чацвер дакумент пра дзейнасць калектыўных міратворчых сіл арганізацыі. Дакумент быў ухвалены падчас сумеснага паседжання Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і камітэта сакратароў Савета бяспекі дзяржаваў-чальцоў АДКБ, адзначае РІА "Новости". Паседжанне прысвячалася падрыхтоўцы праектаў дакументаў, якія выносяцца на разгляд Савета калектыўнай бяспекі. Ён адбудзецца 9 снежня у Маскве.
З прамовай выступіў міністр замежных справаў нашай краіны Сяргей Мартынаў. Ён заявіў, што Беларусь прыкладзе ўсе высілкі для таго, каб АДКБ дзейнічала эфектыўна. Нагадаем, што неўзабаве Беларусь будзе старшыняваць у гэтай міжнароднай арганізацыі.
Удзельнікамі Дамовы пра калектыўную бяспеку з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія, Таджыкістан і Ўзбекістан.