У Маскве ў беларуса пад пагрозай зброі забралі грузавік
Беларускі кіроўца працаваў на маскоўскую транспартную кампанію.
У Маскве рабаўнікі забралі ў грамадзяніна Беларусі грузавік з прычэпам. У аўтамабілі перавозіліся аўтазапчасткі на суму 10 млн расійскіх рублёў, перадае interfax.by.
33-гадовы беларускі кіроўца працуе ў маскоўскай транспартнай кампаніі. Па яго словах, у аўторак каля гадзіны ночы ў Падмаскоўі два невядомыя адчынілі кабіну яго грузавіка Scania і, прыгразіўшы зброяй, прымусілі яго ехаць у бок Масквы.
На паўднёвым усходзе расійскай сталіцы злачынцы высадзілі шафёра з кабіны і з'ехалі на грузавіку.
Праваахоўнікі пачалі крымінальну справу з нагоды разбою.
Фота — autopoisk24.net