У Маскве ў чалавека пасярод белага дня адабралі торбу з мільёнам долараў

Маскоўская паліцыя ўжо пачала пошукі злачынцаў. У сумцы, якую яны адабралі, было 37 мільёнаў рублёў наяўнымі. Гэта больш за мільён долараў, паведамляе lenta.ru.

Усё адбылося апоўдні ў чацвер 25 ліпеня.У дзяжурную частку паліцыі датэлефанаваўся мужчына, які распавёў аб нападзе на сябе. Паводле яго слоў, у 3-м Паўлаўскім завулку ў раёне дома 22 да яго падышлі трое невядомых, стрэлілі ў нагу, адабралі сумку і ўцяклі. Пацярпелага адправілі ў бальніцу, а паліцыя пачала пошукі машыны Mitsubishi, на якой, як мяркуецца, з’ехалі злачынцы.

Прычына, па якой мужчына хадзіў па горадзе з дзесяткамі мільёнаў рублёў у звычайнай сумцы, не называецца.