У Маскве ўчора адмовіліся ад перамоваў з беларускай дэлегацыяй
Беларуская дэлегацыя ўчора не здолела сустрэцца ў Маскве з галоўным санітарным лекарам Расіі Генадзем Анішчанкам. Яна збіралася вырашыць канфліктную сітуацыю ў справе паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расію, бо на 1400 яе відаў была ўведзеная забарона. Як паведамляў "Интерфакс", у склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі намеснік міністра сельскай гаспадаркі Міхаіл Савельеў, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Валянціна Качан ды іншыя. Аднак, як паведамілі Еўрарадыё у прэс-службе "Расспажыўнагляду", беларусаў там учора не бачылі. Вось што гаворыць кіраўніца прэс-службы Любоў Варапаева:
"У нас не было ніякай дэлегацыі з Беларусі і перамоваў таксама".
Цікава, што ўчора вечарам кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка заявіў, што забаронены ўвоз у Расію амаль усёй беларускай малочнай прадукцыі.