У Маскве з'явяцца помнікі Бродскаму і Пастэрнаку
У Маскве паставяць помнікі паэтам і пісьменнікам Іосіфу Бродскаму і Барысу Пастэрнаку, якія з'яўляюцца лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Помнік Бродскаму будзе пабудаваны на Навінскім бульвары. Аўтарам
скульптурнай кампазіцыі стаў скульптар Георгій Франгулян, які,
мяркуецца, проста падарыць помнік гораду.
Помнік Барысу Пастэрнаку з'явіцца побач з Музеем выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна на Валхонцы.
Па словах старшыні камісіі па манументальным мастацтве, якая дзейнічае пры Масдзярждуме, Льва Лаўрэнава, "Сёння разгледзелі толькі адзін эскіз помніка, аўтарам якога стаў скульптар Даніэль Мітлянскі.
Яго праект нараўне з іншымі будзе ўдзельнічаць у адкрытым конкурсе. Мяркуецца, што помнік Пастэрнаку на Валхонцы з'явіцца ў 2010 годзе".
Фота: www.zn.ua